БЕЛ Ł РУС

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі

8.09.2026 / 23:28

Nashaniva.com

МУС папярэдзіла беларусаў пра праблемы, якія можа прынесці апошнім часам папулярны, але небяспечны трэнд — падпальванне гаручай вадкасці на асфальце ў выглядзе лічбаў з узростам імянінніка. Такія відэа часта здымаюць дзеля публікацыі ў сацсетках, аднак за гэта можна атрымаць не віншаванні, а штраф.

Фота: 102.Неман / Telegram

Падпал на дарозе пашкоджвае асфальт і пакідае сляды, якія складана выдаліць. Акрамя таго, на відэа звычайна застаюцца дата, месца здымкі і ўзрост удзельніка, што можа стаць доказам для міліцыі.

За такія дзеянні прадугледжваецца адказнасць паводле некалькіх артыкулаў. За пашкоджанне дарожнага пакрыцця можна атрымаць штраф ад 2 да 5 базавых велічыняў плюс абавязак аплаціць рамонт дарогі. Парушэнне правіл пажарнай бяспекі караецца штрафам да 30 базавых, а дробнае хуліганства — штрафам, грамадскімі работамі або арыштам.

У выпадку наўмыснага знішчэння або пашкоджання маёмасці магчымая і крымінальная адказнасць — аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.

МУС таксама нагадвае пра рызыку для здароўя. Бензін, спірт і газа вельмі лёгка загараюцца, а кірунак полымя пры ўспышцы непрадказальны. Можа загарэцца адзенне або тэлефон чалавека, які здымае відэа. Дым і агонь каля дарогі здольныя адцягнуць увагу кіроўцаў і справакаваць аварыю.

Чытайце таксама:

У Маладзечне месціч страляў з пнеўматычнага пісталета па вокнах дома

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто

У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой

Каментары да артыкула