У Новарасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар
Тэрмінал уваходзіць у склад Новарасійскага марскога гандлёвага порта — найбуйнейшага марскога порта Расіі па аб’ёмах перавалкі.
Каля апоўначы жыхары Новарасійска паведамлялі пра гукі пралёту дронаў, працу расійскай супрацьпаветранай абароны і выбухі.
Мэр Новарасійска пацвердзіў узнікненне пажару, але сцвярджаў, што ўзгаранні адбыліся праз падзенне абломкаў. Назву атакаванага прадпрыемства мэр не назваў, як і не паведаміў пра маштабы разбурэнняў або наяўнасць пацярпелых.
Паводле даных Dnipro Osint, удар быў нанесены па аб’ектах партовага комплексу, у выніку чаго пашкоджаны як мінімум адзін рэзервуар мазутнага тэрмінала.
ТАА «Новарасійскі мазутны тэрмінал» з’яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў Новарасійскага транспартнага вузла, які ўваходзіць у склад Новарасійскага марскога гандлёвага порта — найбуйнейшага марскога порта Расіі па аб’ёмах перавалкі.
Тэрмінал спецыялізуецца на захоўванні і перавалцы мазуту і светлых нафтапрадуктаў, а яго прапускная здольнасць складае каля 4 мільёнаў тон у год.