БЕЛ Ł РУС

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль

9.09.2026 / 10:50

Nashaniva.com

Рынкі закладваюць у каціроўкі верагоднасць зацяжнога канфлікту на Блізкім Усходзе. 

Фота: Getty Images

Кошт лістападаўскага ф'ючарса на нафту Brent на таргах у сераду вырас на 2,32% і дасягнуў $100,19 за бараль. Папярэдні раз вышэй за адзнаку $100 за бараль Brent гандлявалася 24 ліпеня 2026 года.

Цэны на нафту падскочылі да $100 за бараль пасля таго, як іранскія вайскоўцы заявілі пра ўдары па васьмі амерыканскіх танкерах і двух іншых амерыканскіх суднах у Персідскім заліве.

Акрамя таго, ваенна-марскія сілы Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі паведамілі пра ўдары яшчэ па дзесяці караблях, якія, як сцвярджаецца, пры падтрымцы амерыканскіх вайскоўцаў спрабавалі прайсці праз Армузскі праліў, абвешчаны Іранам закрытым для суднаў і небяспечным для плавання раёнам.

У аўторак Саудаўская Аравія заявіла, што праца некалькіх энергетычных аб'ектаў у краіне была прыпыненая з-за атак. Напады на аб'екты ў Саудаўскай Аравіі ўзмацнілі асцярогі, што пастаўкі нафты з Блізкага Усходу надоўга застануцца на нізкім узроўні з-за атак хусітаў і вайны ў Іране.

З-за гэтага сусветныя запасы нафты скарачаюцца, а цэны на паліва, у тым ліку дызельнае, імкліва растуць. Паводле Bloomberg, у Еўропе кошт дызельнага паліва набліжаецца да $200 за бараль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула