БЕЛ Ł РУС

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак

9.09.2026 / 11:01

Nashaniva.com

Спецыяльны пасланнік Трампа Джон Коўл плануе зноў наведаць Беларусь. Візіт пачнецца 14 верасня.

Фота AP

Пра гэта паведаміў  вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзве інфармаваныя крыніцы.

У жніўні Джон Коўл у інтэрв'ю New York Times заявіў, што неўзабаве чакае вызвалення беларускіх палітвязняў. Потым было паведамлена пра магчымы візіт у сярэдзіне верасня.

Нагадаем, што ў выніку візітаў амерыканскай дэлегацыі і захадаў амерыканскай адміністрацыі былі вызваленыя больш за 470 чалавек. У тым ліку вызваляліся вялікія групы: 21 чэрвеня 2025 года — 14 палітвязняў, 11 верасня — 51 чалавек, 13 снежня — 123 чалавекі, 19 сакавіка 2026 года — 250 чалавек.

Зараз, паводле праваабаронцаў, у Беларусі 890 палітвязняў.

Чытайце таксама:

Коўл заявіў, што найбліжэйшым часам чакае вызвалення вялікай групы палітвязняў

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў

Каментары да артыкула