БЕЛ Ł РУС

Памочнік Пуціна назваў прыярытэтную для Расіі пляцоўку для перамоваў з Украінай

9.09.2026 / 15:28

Nashaniva.com

Прыярытэтнай пляцоўкай для перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне расійскі бок лічыць Абу-Дабі ў ААЭ, заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, піша РБК.

Юрый Ушакоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

«Нашы прадстаўнікі сустракаліся, напрыклад, у Абу-Дабі, цалкам можна працягнуць сустракацца і там», — сказаў Ушакоў.

Паводле слоў памочніка кіраўніка расійскай дзяржавы, кантакты з украінскім бокам у гэты момант ёсць.

«Але цяпер гаворка ідзе пра аднаўленне перамоўнага працэсу з Украінай, які раней меў месца. І гэта мы таксама абмяркоўвалі з амерыканскімі калегамі, так што, магчыма, гэты працэс адновіцца ў трохбаковым фармаце», — адзначыў Ушакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула