БЧ абнавіла сэрвіс «Анлайн-табло»: рух цягнікоў можна адсочваць у рэальным часе
Беларуская чыгунка запусціла абноўленую версію сэрвісу «Анлайн-табло», які дазваляе пасажырам атрымліваць актуальную інфармацыю пра рух цягнікоў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Цяпер на афіцыйных рэсурсах БЧ у рэжыме рэальнага часу можна сачыць за рухам пасажырскіх цягнікоў на 23‑х станцыях і прыпыначных пунктах.
Сэрвіс таксама паказвае нумар платформы, з якой адпраўляецца цягнік, парадак нумарацыі вагонаў — ад галавы ці хваста састава — і магчымыя адхіленні ад раскладу ў выпадку спазнення.
Інфармацыя ў «Анлайн-табло» сінхранізаваная з інфармацыйнай сістэмай чыгуначных вакзалаў. У БЧ адзначылі, што і надалей будуць развіваць лічбавыя сэрвісы, каб зрабіць паездкі больш зручнымі для пасажыраў.
Чытайце таксама:
1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі