Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака
Мінскі гарадскі суд 9 верасня вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда. Пра гэта «Вясне» паведаміў сябар і былы калега Лаеўскага Яўген Пыльчанка.
Дзмітрый Лаеўскі. Фота: «Радыё Свабода»
Адваката абвінавацілі паводле арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369‑1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Падставай для абвінавачанняў, паводле якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв'ю розным незалежным беларускім медыя.
У 2020—2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай для гэтага стала яго выступленне ў судовых спрэчках па справе.
Яшчэ раней, у 2011—2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру.
Чытайце таксама:
25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»