У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў
Новы квартал ад дзяржзабудоўшчыка з'явіцца ў межах вуліц Чыгуначнай — Дубравінскай — Грушаўскай. Пачнецца будоўля з узвядзення двух хмарачосаў — зараз распрацоўваюць катлаваны, піша Realt.by.
Пра планы Беларусі і Казахстана рэалізаваць некалькі праектаў у будаўнічай сферы стала вядома яшчэ ў 2022 годзе. Адзін з такіх — узвядзенне беларускага жылога квартала ў Астане і казахстанскага — у Мінску. Адсюль і назва — Казахстанскі квартал. На пляцоўцы ў 4,6 га тут знеслі больш за дзясятак вытворчых будынкаў былога прадпрыемства «Сантэхдэталь».
Вось як апісваюць будоўлю ў «Мінскбудзе».
«Пляцоўка агароджаная, устаноўленыя пашпарты аб'ектаў, унутры працуе будаўнічая тэхніка. Жылая забудова стартуе двума мапідаўскімі дамамі № 1 і 2 (па генплане). Першы — гэта вышынны дуэт у серыі М111-90. Другі — пенал М464-У1М. Зараз якраз распрацоўваюцца катлаваны пад абодва дамы. Далей пачнецца працэс фарміравання фундаментаў — яны будуць з буранабіўных паляў».
Усяго ў квартале запраектавана больш за 680 кватэр. Па стандартных разліках, жыць у такой забудове змогуць прыблізна 1550 чалавек. Жытло тут прапануюць чаргавікам.
Бліжэй да вуліцы Чыгуначнай пабудуюць шматузроўневы паркінг.
Чытайце таксама:
Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал
Ці будуць Мінск актыўна забудоўваць жыллём і далей?
Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола
У Новай Баравой з’явіцца дом у стылі амерыканскіх коміксаў 1950‑х гадоў