БЕЛ Ł РУС

У Кітаі выявілі небяспечны вірус, які перадаецца праз укусы кляшчоў

10.09.2026 / 08:59

Nashaniva.com

Даследчыкі з Пекіна звярнулі ўвагу на пацыентаў з незразумелай гарачкай пасля ўкусаў кляшчоў.

Узбуджальнік атрымаў назву Asian longhorned tick nairovirus (ALTNV), а выпадкі заражэння зафіксавалі адразу ў чатырох правінцыях краіны, у тым ліку ў Хубэі, дзе знаходзіцца горад Ухань — радзіма каранавіруса, піша Daily Mail са спасылкай на даследаванне кітайскіх навукоўцаў.

Выданне адзначае, што даследчыкі з Пекіна звярнулі ўвагу на пацыентаў з незразумелай гарачкай пасля ўкусаў кляшчоў. Прычынай занепакоенасці сталі выпадкі, якія паводле сімптомаў нагадвалі іншыя небяспечныя інфекцыі, што перадаюцца кляшчамі, у тым ліку dabie bandavirus (DBV), таксама вядомы як сіндром цяжкай гарачкі з тромбацытапеніяй.

Навукоўцы прааналізавалі ўзоры 3163 чалавек з чатырох правінцый — Хэнань, Хубэй, Аньхой і Шаньдун. У 329 пацыентаў, гэта значыць у 10,4% абследаваных, выявілі ALTNV. Першы выпадак заражэння гэтым вірусам, паводле звестак даследчыкаў, датуецца яшчэ 2009 годам.

Чытайце таксама:

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў

Каментары да артыкула