Белчыгунка абнавіла анлайн-табло
Беларуская чыгунка абнавіла сэрвіс «Анлайн-табло». Пасажыры могуць у рэжыме рэальнага часу паглядзець нумар платформы, даведацца парадак нумарацыі вагонаў і праверыць, ці не затрымліваецца іх цягнік.
Фота: Lookby.Media
Актуальныя звесткі даступныя на афіцыйных рэсурсах БЧ для 23 станцый і прыпыначных пунктаў.
У сэрвісе можна загадзя даведацца, з якога боку пачынаецца нумарацыя вагонаў — з галавы ці хваста саставу. Гэта дапаможа пасажыру вызначыць, у якой частцы платформы лепш чакаць свой вагон яшчэ да прыбыцця цягніка.
Калі цягнік позніцца, інфармацыя пра спазненне таксама адлюстроўваецца на анлайн-табло.
Звесткі сэрвісу сінхранізаваныя з інфармацыйнымі сістэмамі вакзалаў. Таму інфармацыя на лічбавым табло і непасрэдна на вакзале абнаўляецца з адной сістэм.