БЕЛ Ł РУС

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

10.09.2026 / 13:57

Nashaniva.com

У кнізе «Ноа» хатняя гаспадыня Святлана перамагае на прэзідэнцкіх выбарах. Спецслужбы вывозяць Святлану з дзецьмі за мяжу, а яе мужа адпраўляюць у турму. Міжнародная група хакераў-актывістаў вырашае ўмяшацца і пачынае кібераперацыю супраць рэжыму дыктатара Лучыны.

Марк Леві, Wikimedia Commons

Кніга французскага пісьменніка Марка Леві «Ноа» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска, піша Reform.news.

«Ноа» — шпіёнскі трылер, дзеянне якога адбываецца ў Беларусі. Падзеі рамана разгортваюцца ў 2020—2022 гадах.

Вясной 2020 года хатняя гаспадыня Святлана перамагае на прэзідэнцкіх выбарах пасля 27 гадоў праўлення дыктатара Лучына. Спецслужбы вывозяць Святлану з дзецьмі за мяжу, а яе мужа Мікалая адпраўляюць у турму. У Беларусі пачынаюцца рэпрэсіі. У Мінску гіне журналістка, якая расследавала карупцыю сярод вышэйшага кіраўніцтва.

Паводле сюжэта рамана, міжнародная група хакераў-актывістаў («Група 9») вырашае ўмяшацца і пачынае кібераперацыю супраць рэжыму дыктатара Лучына: хакеры ўзломваюць закрытыя базы даных КДБ, выяўляюць таемныя афшорныя рахункі кіраўніцтва краіны, перахопліваюць кіраванне дзяржаўным тэлебачаннем, вывозяць з краіны сем'і рэпрэсаваных актывістаў і дапамагаюць апазіцыянерам пазбегнуць арыштаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула