БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

10.09.2026 / 14:38

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка даручыў дадаткова вывучыць працу і рэкламу ў краіне гульнявога бізнэсу, піша БелТА.

«Як яно ў вас называецца: «круці гусь» — усюды вы развесілі гэтую рэкламу. Ужо дайшло да таго, аказваецца, гэтым займаецца мая сям'я. Мая сям'я… Якраз мяне кожны дзень зневажаюць. Яны мяне душаць, каб я звярнуў на гэта ўвагу», — сказаў ён.

«Што творыцца ў краіне: у нас усе гэтую гусь круцяць. Звярніце ўвагу, Дзмітрый Мікалаевіч [Круты], сур'ёзна гэтым займіцеся», — даручыў Лукашэнка.

«Круціць гусь» — рэклама букмекерскай кампаніі «Макслайн», у ёй нават зняўся Аляксандр Саладуха. Тую самую гусь рэкламуе і чэмпіён Беларусі па футболе «МЛ Віцебск», да якога мае дачыненне букмекерская кантора.

У сферы анлайн-казіно сапраўды існуе рускамоўны выраз «круціць гуся» ў значэнні «круціць слоты». Але ён малавядомы. Масавая моладзевая аўдыторыя ведае выразы «душыць гусь», «цягнуць гусь», а часам і «круціць гусака», які абазначае мужчынскую мастурбацыю.

Чытайце таксама:

Саладуху знялі ў правакацыйнай рэкламе. Здаецца, спявак проста не ведаў, што значыць «душыць гуся»

Каментары да артыкула