Усяго патроху3636

Саладуху знялі ў правакацыйнай рэкламе. Здаецца, спявак проста не ведаў, што значыць «душыць гуся»

Аляксандр Саладуха слынны сваім крынджам. Але гэтым разам заслужанага артыста Беларусі канкрэтна выставілі на пасмешышча. 

Аляксандр Саладуха. Скрыншот рэкламы

Трэба адзначыць, што Аляксандр Саладуха апошнім часам рэкламуе ўсё, што можна. І каб не вельмі замарочвацца, для любой рэкламы перароблівае адну са сваіх дзвюх вядомых песен — «Вінаград».

Яшчэ ў пачатку мая, напрыклад, артыст спяваў пад знаёмую ўсім беларусам мелодыю гімн «БелАўтаМаркета».

Цяпер жа Аляксандр засвяціўся ў рэкламе букмекерскай канторы «Макслайн». Ролік створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. У ім спявак быццам бы вылятае з экрану тэлевізара і забіваецца аб сцяну. Пасля чаго трапляе ён у вельмі дзіўную кампанію: футбаліст Валер Грамыка, бог Зеўс, мумія, Індыяна Джонс…

Саладуха, бліснуўшы сваімі легендарнымі вінірамі, спявае з гуссю ў руках незамыславаты тэкст:

«Ты крути, крути гуся
С «Макслайном».
Ты крути, крути гуся
Реально.

Ты крути, крути гуся
В онлайне.
Ты крути, крути гуся
С «Макслайном».

@user2443633628848 #солодуха #беларусь #врек #топ #минск ♬ оригинальный звук - Александр Солодуха

Рэклама справакавала шмат жартаў. Імаверна, стваральнікі менавіта на такі вынік і разлічвалі — але наўрад ці сам Аляксандр, які, мабыць, не знаёмы з моладзевым слэнгам, таму не мог ацаніць загадзя, у які кантэкст пападае.

Рэч у тым, што ў сферы анлайн-казіно сапраўды існуе рускамоўны выраз «круціць гуся» ў значэнні «круціць слоты». Але ён малавядомы. Масавая моладзевая аўдыторыя ведае выразы «душыць гуся», «цягнуць гусю», а часам і «круціць гусака», які абазначае мужчынскую мастурбацыю.

Таму Саладуха, які весела танчыць з гуссю ў руках, мае ўсе шансы стаць мемам. 

Напрыклад, нядаўна ў тыктоку з’явілася відэа, як Аляксандр спяваў на апошнім званку сваёй малодшай дачкі Варвары — вядома ж, «Вінаград». Але шмат хто з каментатараў упікнуў яго за гусь.

Пад самім рэкламным відэа ў тыктоку артыста таксама ёсць жарты пра «душыць гусака». А яшчэ шмат хто проста абураецца, што Саладуха рэкламуе анлайн-казіно.

Каментары36

  • Ой вэй
    26.05.2026
    Ну які там у Саладухі "гусь"? Няма там каго душыць - толькі на пахаванне таго гуся схадзіць можна
  • Намасце
    26.05.2026
    Няхай душыць свайго гуся. Мае права. Поспехаў!
  • Indrid Cold
    26.05.2026
    Пахне нейкімі 2000 - узяць застарэлага спевака з 90ых і прымусіць яго рабіць нейкія "смешныя" рэчы. Хаця, яны хыба ведаюць сваю ЦА - лохі і пенсіянеры. Таму норм, рэклама для дурняў.

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць