У чацвер у Беларусі пабіты 21 тэмпературны рэкорд
У Беларусі 9 верасня было зафіксавана рэкордна цёплае надвор’е. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Максімальная тэмпература ў 31,5 градуса цёпла зафіксаваная на станцыі Брэст. У цэлым у гэты дзень на 21 метэастанцыі былі пабітыя сутачныя рэкорды максімальнай тэмпературы паветра.
Рэкорды абноўленыя па ўсёй тэрыторыі Гродзеншчыны і Брэстчыны, на адной метэастанцыі ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях і на 5 метэастанцыях у Мінскай вобласці. А на метэастанцыі «Мінск» быў пабіты рэкорд 1932 года (у той год слупок тэрмометра ў сталіцы падняўся да 27,4 градуса). У Мінску 9 верасня 2026 года максімальная тэмпература паветра склала 28 градусаў.
Чытайце таксама:
Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў
На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз змену умоваў надвор'я
Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей