БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

10.09.2026 / 17:55

Nashaniva.com

10 верасня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 902 чалавекі.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:

Антон Барысенка, Данііл Быкаў, Сяргей Валадзько, Таццяна Веціёрац, Сяргей Высоцкі, Максім Дзямчук, Ірына Дручыніна, Глеб Ганчароў, Уладзімір Карчэўны, Арыстарх Крукоўскі, Дзмітрый Лаеўскі, Георгій Максіменкаў, Максім Хвясько і Дзмітрый Юран.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 902 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам заўважна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі змяншаюцца, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Былога палітвязня Цімура Піпію аб'явілі ў вышук

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак

Каментары да артыкула