Грамадства11

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага

Крымінальная справа супраць яго была заведзеная ў жніўні 2025 года.

Дзмітрый Лаеўскі. Фота: Радыё Свабода

Тады Лаеўскага затрымалі, але пад варту не ўзялі, і на працягу следства мужчына знаходзіўся на волі, кажа юрыст прававога цэнтра Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўген Пыльчанка.

Падставай для крымінальнага пераследу Дзмітрыя Лаеўскага стала яго інтэрв'ю «Радыё Свабода», якое ён даў у чэрвені 2021 года пасля судовых спрэчак па справе Віктара Бабарыкі, якога ён абараняў. Былога адваката абвінавацілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», хоць на той момант «Радыё Свабода» не мела статусу «экстрэмісцкага фармавання». За гэтае ж інтэрв'ю Дзмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў.

Пазней следчыя выставілі былому адвакату яшчэ сем эпізодаў «экстрэмісцкай дзейнасці» — так назвалі яго інтэрв'ю выданням «Люстэрка», «Еўрарадыё», Deutsche Welle, Malanka Media і іншым. За размову з «Салідарнасцю» яго судзілі паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі Беларусі».

«Ва ўсіх гэтых інтэрв'ю, дадзеных пераважна ў 2021 годзе, Лаеўскі каментаваў крымінальныя справы ў дачыненні да сваіх кліентаў Віктара Бабарыкі і Максіма Знака, пераслед адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў, а таксама пазбаўленне яго самога статусу адваката», — кажа Пыльчанка.

Бок абвінавачання назваў іх «заведама ілжывымі звесткамі пра палітычнае, сацыяльнае і міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь».

«Атрымліваецца, што за крытыку ўладаў Дзмітрыя Лаеўскага і пераследуюць. Важна яшчэ тое, што ўсё гэта адбываецца праз дзевяць месяцаў пасля таго, як Віктара Бабарыку і Максіма Знака выпусцілі з калоній», — дадаў Яўген Пыльчанка.

Судовы працэс над Дзмітрыем Лаеўскім пачаўся 2 верасня. Роўна праз тыдзень яму вынеслі прысуд — тры гады пазбаўлення волі. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда.

У 2020—2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай для гэтага стала яго выступленне ў судовых спрэчках па справе.

Яшчэ раней, у 2011—2012 гадах, Лаеўскі быў адвакатам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру.

Каментары1

  • Интересно
    10.09.2026
    Как будут плакать коля, дима и витя, когда их возьмут в наручники. Папа, понятно, сразу обс...ся и завоняет.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць1

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды

Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў12

У Мінску двое школьнікаў ехалі на адным самакаце і трапілі пад колы аўто

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ72

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць1

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць