БЕЛ Ł РУС

У Гродне жанчына заступілася за падлеткаў і трапіла ў бальніцу

10.09.2026 / 20:38

Nashaniva.com

У Гродне п'яны 39‑гадовы мясцовы жыхар без відавочнай прычыны пачаў чапляцца да кампаніі школьнікаў, якія гулялі па горадзе. Сітуацыю заўважыла 34‑гадовая жанчына, якая праходзіла побач, і вырашыла заступіцца за падлеткаў.

Здымак ілюстрацыйны

Калі жанчына паспрабавала адцягнуць мужчыну, схапіўшы яго за куртку, той адштурхнуў яе. Няўдала ўпаўшы, яна зламала руку.

Пасля таго як пацярпелая звярнулася ў бальніцу з траўмай, медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу за прычыненне цялесных пашкоджанняў.

Чытайце таксама:

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой

Каментары да артыкула