БЕЛ Ł РУС

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін

10.09.2026 / 22:51

Nashaniva.com

Беларускі холдынг «Амкадор» адмовіўся ад праекта будаўніцтва завода па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі ў Гатчыне Ленінградскай вобласці. Праект раней прасоўваў былы ўладальнік холдынгу Аляксандр Шакуцін, а рэалізацыяй павінна была займацца створаная ім кампанія «Эксам», піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота: amkodor.by

Цяпер замест гэтага завода плануецца стварыць у Гатчынскім раёне сэрвісны цэнтр для рамонту беларускай тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчых машын і аўтобусаў. Пра гэта пасля сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам паведаміў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты.

Пра будаўніцтва завода «Амкадора» ў Гатчыне ўпершыню заявілі яшчэ ў 2021 годзе. Тады планавалася ўкласці ў праект каля 740 мільёнаў расійскіх рублёў. Пад будучае прадпрыемства Беларусі на выгадных умовах перадалі зямельны ўчастак плошчай 2,5 гектара.

У 2023 годзе прадстаўнікі Ленінградскай вобласці паведамлялі, што завод ужо спраектаваны і яго плануецца запусціць у 2024 годзе. Да таго часу ацэнка інвестыцый знізілася да 500 мільёнаў расійскіх рублёў, аднак завод так і не быў пабудаваны.

У 2025 годзе стала вядома пра сур’ёзныя фінансавыя праблемы «Амкадора». Холдынг прыцягнуў буйны інвестыцыйны крэдыт, але не змог своечасова яго вярнуць. У выніку прадпрыемства перайшло пад кіраванне дзяржавы.

Пры гэтым Беларусь не адмаўляецца ад рэалізацыі нейкага праекта ў Гатчынскім раёне. Паводле Дзмітрыя Крутога, цяпер разглядаецца стварэнне лагістычнага сэрвіснага хаба або цэнтра, які будзе курыраваць «Амкадор».

Ён таксама дапусціў, што гэта можа быць мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр, паколькі ў Ленінградскай вобласці шырока прадстаўленая тэхніка Мінскага трактарнага завода. Круты назваў гэты праект адным з ключавых у далейшым супрацоўніцтве Беларусі з Ленінградскай вобласцю.

Чытайце таксама:

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

«Пазыкі ўзялі, вярнуць не могуць». Лукашэнка растлумачыў, што не так рабіў на «Амкадоры» Аляксандр Шакуцін

Лукашэнка абвінаваціў у праблемах на «Амкадоры» ягонага былога ўладальніка

Лукашэнка прызнаў вялікія праблемы на «Амкадоры»

У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа

Каментары да артыкула