Эканоміка33

«Пазыкі ўзялі, вярнуць не могуць». Лукашэнка растлумачыў, што не так рабіў на «Амкадоры» Аляксандр Шакуцін

На нарадзе Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада быў разгледжаны праект указа, які мае на мэце комплекснае фінансавае аздараўленне холдынга «Амкадор». Лукашэнка назваў яго «найважнейшым і найкаштоўнейшым заводам», які цяпер, аднак, знаходзіцца ў складанай сітуацыі, піша БелТА.

Адно з памяшканняў «Амкадор». Фота: amkodor.by

Сёння холдынг «Амкадор» перажывае цяжкія часы. Лукашэнка заявіў, што адной з прычын цяжкасцяў магло стаць пастаяннае пашырэнне асартыменту і выпуск многіх навінак, на што браліся пазыкі. 

«Паколькі ранейшыя ўладальнікі холдынгу сумленна прызналі, што больш не могуць забяспечваць вяртанне запазычаных сродкаў (гэта значыць прызналі, што пазыкі ўзялі, вярнуць не могуць), мы былі вымушаныя прыняць кіраўнічую кампанію ва ўласнасць дзяржавы», — патлумачыў палітык тое, што нядаўна прадпрыемства забралі ў праўладнага бізнэсмена Аляксандра Шакуціна.

Мэтай урада пасля таго была падрыхтоўка комплекснага рашэння па аздараўленні «Амкадора», якое ўключае захаванне вытворчасці, наяўных кампетэнцый і абарону калектыву. 

Лукашэнка адзначыў, што цяпер, маўляў, не час распыляцца на ўсе віды прадукцыі, неабходна засяродзіцца на найбольш запатрабаваных і серыйных мадэлях, забяспечваючы іх якасць і канкурэнтаздольнасць. Усе новыя праекты павінны фінансавацца толькі за кошт уласных сродкаў холдынга, бо дзяржава ўжо нібыта не будзе выдаваць крэдыты пад рызыку непагашэння.

Асобную ўвагу звярнулі і на імпартазамяшчэнне. Каб не залежаць ад паставак з Еўропы, чарговы раз пастаўлена задача развіваць уласныя распрацоўкі і павялічваць долю лакалізацыі вытворчасці да максімуму. Калі неабходна, дазволена супрацоўнічаць з расійскімі пастаўшчыкамі.

У чэрвені 2025 года кіраўніком «Амкадора» быў прызначаны Аляксандр Яфімаў, які раней працаваў на прадпрыемстве і на пасадзе міністра прамысловасці.

ААТ «Амкадор» — беларуская машынабудаўнічая кампанія. Яна займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй спецыяльных машын для дарожна-будаўнічай, лагістычнай, торфаздабыўной, камунальнай, лясной, сельскагаспадарчай галін. Па стане на 2022 год у структуру холдынгу «Амкадор» уваходзіла 26 прадпрыемстваў, у тым ліку 17 заводаў у Беларусі і Расіі. 

Каментары3

  • Мадэрнізацыя
    18.08.2025
    Бабла мала, мэрсэдес разбіты, цёлкі на Балі
  • Ольга калач
    18.08.2025
    Саша где деньги ?
  • обыватель
    19.08.2025
    Рашка - это основной потребитель Амкодора. И ей сейчас ни автобусы, ни грузовики, ни строительная, ни дорожная, ни лесная спецтехника, ни комбайны нахрен не нужны. Её рынок подвергнулся операции СВОрачиваемся. Вернее нужны, но уже желательно бесплатно, и ещё в кредит какому-нибудь рашкинскому банку или его дочке.
    Чего сашок и добивался много лет - его заветная мечта исполнилась.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць