БЕЛ Ł РУС

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы

10.09.2026 / 23:12

Nashaniva.com

Польшча ў ноч на 10 верасня прадухіліла пагрозу для аднаго са сваіх памежных пераходаў на мяжы з Украінай. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. 

Дональд Туск. Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

Польскі прэм’ер нагадаў, што Расія ўжо здзяйсняла правакацыйныя атакі на памежныя пераходы, у прыватнасці ў Малдове. Ён заявіў, што Польшча чакае падобных дзеянняў у дачыненні да памежных пераходаў з Украінай і ў іншых краінах, у тым ліку ў самой Польшчы.

Не ўдакладняючы, пра якую менавіта непасрэдную пагрозу ішла гаворка цяпер, ён адзначыў, што прадухіліць яе ўдалося дзякуючы супрацоўніцтву польскіх і ўкраінскіх уладаў.

Туск таксама паведаміў, што атрымаў ад ЦРУ «даволі дакладную справаздачу» пра магчымыя падзеі ў найбліжэйшыя месяцы. Паводле яго, Польшча і Еўропа павінны быць гатовыя да розных варыянтаў развіцця сітуацыі, звязаных не толькі з баявымі дзеяннямі на расійска-ўкраінскім фронце, але і з абстаноўкай уздоўж усходняга флангу Еўрапейскага саюза.

Расія пакуль не каментавала заявы польскага прэм’ер-міністра.

Чытайце таксама:

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі

Польшча ў рамках «Усходняга шчыта» будзе развіваць і «Усходні меч»

Каментары да артыкула