Свет1212

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі

Сёння ноччу ў горадзе Скажыска-Каменная ў Польшчы загарэўся завод кампаніі WB Electronics, што спецыялізуецца на вырабе кампазітных канструкцый і сістэм кіравання для дронаў.

Пажарная сігналізацыя на прадпрыемстве спрацавала неўзабаве пасля паўночы. Асяродак узгарання знаходзіўся каля вытворчага памяшкання і склада электронікі, аднак пажар быў аператыўна ліквідаваны.


Улічваючы спецыфіку прадпрыемства, да расследавання прыцягнуты супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW). Як адзначыў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Яцэк Дабжынскі, падобныя інцыдэнты правяраюцца на прадмет магчымай дыверсіі.


Мацярынская структура WB Group паведаміла, што маштабы ўзгарання былі невялікімі, а вытворчасць плануецца аднавіць пасля завяршэння ўсіх неабходных працэдур і экспертыз.

На гэтым этапе ABW утрымліваецца ад афіцыйных каментароў.

Каментары12

  • Filipp
    31.08.2026
    Гэта ўсё вельмі небяспечна для нас. Калі Расея пачне знішчаць вайсковую вытворчасць у хаўруснікаў Украіны, то Украіна будзе мець поўнае права знішчаць такую ж вытворчасць у хаўруснікаў Расеі, і мы самыя першыя ў гэтым спісе.
  • Былы палітычны вязень
    31.08.2026
    1920, можа і беларускамоўныя. Ці польскамоўныя. Быццам мова на штосьці ўплывае ў паводзінах чалавека.
  • Пылетолог
    31.08.2026
    Filipp, у Украины хаурусьникау гораздо больше. А значит, если так пойдёт, то скорее всего, слово за слово - и вся Европа в труху, и Западная, и Восточная. А теперь отгадайте с трёх раз, кому это выгодно.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць