БЕЛ Ł РУС

У Літве жыве 48 тысяч грамадзян Беларусі

11.09.2026 / 09:55

Nashaniva.com

Гэтая колькасць змяншаецца.

На 1 верасня 2026 года ў Літве — 227 тысяч замежнікаў з дакументамі на пражыванне. Гэта на 9 932 чалавекі больш, чым у пачатку года (+4,6%). За жнівень колькасць павялічылася на 2 807 чалавек, піша «Волна» са спасылкай на Дэпартамент міграцыі.

Найбольшая група — украінцы, іх у Літве жыве 80 312 чалавек. Затым ідуць беларусы — 47 872 чалавекі. Колькасць грамадзян Беларусі з пачатку года скарацілася на 2 414 чалавек (−4,8%), за жнівень іх стала менш на 411 чалавек.

Іншыя групы:

Адначасова колькасць грамадзян Узбекістана з пачатку года вырасла амаль на 20%, Індыі — на 19%. Грамадзян Філіпінаў стала больш чым удвая: 5 612 супраць 2 734 у студзені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула