БЕЛ Ł РУС

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў

11.09.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Самалёт авіякампаніі «Победа» экстрана сеў у Самары з-за недахопу паліва. Рэйс з Уладзікаўказа ў Маскву затрымалі ўжо больш чым на 14 гадзін.

Борт з затрымкай вылецеў у 23:35, а праз тры гадзіны быў вымушаны сесці ў аэрапорце Курумоч — усё з-за крытычнага астатку паліва пасля таго, як пілотам давялося ляцець праз Казахстан з-за абвешчанай у рэгіёнах небяспекі беспілотнікаў, піша Mash.

У Самары пасажыры амаль тры гадзіны сядзелі на сваіх месцах у авіялайнеры, пасля чаго ім дазволілі выйсці ў аэрапорт. Вылет у Маскву спачатку прызначылі на 07:50, пазней перанеслі на 15:00.

Харчаванне — ваду і сасіску з макаронамі — людзям выдалі толькі праз 13 гадзін чакання. Начлег авіякампанія не прадастаўляла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула