БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў беларускім футболе будзе прыменены VAR

11.09.2026 / 14:22

Nashaniva.com

Ён будзе ўпершыню ўжыты ў гэту нядзелю на матчы «Дынама» Мінск — «Дынама» Брэст.

Раней у чэмпіянаце Беларусі гэтая сістэма не выкарыстоўвалася, піша «Беларускі футбол».

VAR — гэта сістэма відэафіксацыі парушэнняў або спрэчных момантаў, калі спецыяльная брыгада глядзіць матч і пры наяўнасці такіх момантаў сігналізуе галоўнаму судддзі, каб той спыніў гульню. Часта гэта прыводзіць да адмены галоў, калі тыя былі забітыя з парушэннем правілаў.

Што ўяўляе сабой гэтая сістэма ў Беларусі? Гэта пераабсталяваны мікрааўтобус Citroën, які будзе падключацца да ПТС-станцый. Уся неабходная інфармацыя будзе паступаць на серверы, апрацоўвацца, а затым выводзіцца на маніторы. Сачыць за імі будзе спецыяльна падрыхтаваная судзейская брыгада. 

Як расказалі падчас прэс-канферэнцыі ў Беларускай федэрацыі футбола, плануецца, што сістэма відэапаўтораў будзе задзейнічана на адным-двух ключавых матчах кожнага тура чэмпіянату. 10 з 15 стадыёнаў Вышэйшай лігі ўжо гатовыя да працы з відэапаўторамі. Плануецца, што на матчах будуць задзейнічаны 14 камер.

«Дынамаўскае дэрбі» адбудзецца 13 верасня на Нацыянальным стадыёне ў Мінску, пачатак у 20:10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула