Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі
У званні лейтэнанта, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Коля Лукашэнка служыць у арміі, піша БелТА.
«Малодшы сын ужо служыць у арміі. Ніхто нават і не ведаў. [міністр абароны] Віктар [Хрэнін] прызваў. Служыць у арміі, як і належыць, як усе. Лейтэнант. Не буду казаць дзе, але ў самым складаным падраздзяленні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка адзначыў, што адначасова Мікалай у вольны час працягвае вывучаць біятэхналогіі — асноўны профіль, па якім ён атрымліваў адукацыю ва ўніверсітэце, які, праўдападобна, скончыў сёлета.
Раней сёлета Коля Лукашэнка не раз трапляў у аб'ектыў фота– і відэакамер падчас замежных паездак Аляксандра Лукашэнкі. Ён як выконваў ролю ахоўніка, так і ўдзельнічаў у афіцыйных сустрэчах. Апошні раз гэта было ў Бішкеку 31 жніўня — 1 верасня гэтага года.
Коля Лукашэнка ў Бішкеку, 31 жніўня 2026. Фота Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP