БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах

11.09.2026 / 15:36

Nashaniva.com

«Каму даляр сёння патрэбны? Ужо нікому не патрэбны», — мяркуе ён.

Пры цяперашняй палітыцы ЗША трымаць даляры ў рэзерве небяспечна, лепш інвеставаць іх цяпер у канкрэтныя праекты. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, дзелячыся падрабязнасцямі нядаўняй сустрэчы з расійскім бізнэсменам Уладзімірам Патаніным, піша БелТА.

«Найбагацейшы чалавек у Расіі. Ён гатовы інвеставаць. Адзінае, пра што мы тэарэтычна разважалі, — сёння беларусы бачаць і іншае: каму даляр сёння патрэбны? Ужо нікому не патрэбны»,— заявіў палітык.

Ён прывёў у прыклад Расію, ядзерную дзяржаву, у якой на Захадзе заблакавалі некалькі сотняў мільярдаў даляраў золатавалютных рэзерваў. «Можна ўявіць, што будзе з… Няхай прабачаць мне Арабскія Эміраты, нашы сябры, у якіх прыкладна трыльён. Што яны будуць рабіць з гэтымі далярамі? Усе бачаць палітыку, якую праводзяць ЗША ў фінансавай сферы. Трымаць у рэзерве даляры небяспечна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула