БЕЛ Ł РУС

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў

11.09.2026 / 16:16

Nashaniva.com

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Рыверсайдзе назвалі адкрыты імі род аўстралійскіх клапоў у гонар амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт. Артыкул, прысвечаны гэтым кузуркам, апублікаваў навуковы часопіс Insect Systematics and Evolution, піша выданне Variety.

Тэйлар Свіфт. Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for The Recording Academy

Усяго навукоўцы выявілі 12 новых відаў расліннаедных насякомых. Адзін з новых родаў атрымаў назву Swiftiephylus — у гонар Тэйлар Свіфт і яе прыхільнікаў. У гэты род уключылі чатыры віды, назвы якіх таксама звязаныя са спявачкай і яе альбомамі: Swiftiephylus taylorae названы непасрэдна ў гонар Свіфт, Swiftiephylus amator — у гонар альбома Lover, Swiftiephylus intrepidus — у гонар альбома Fearless, а Swiftiephylus poetorum — у гонар альбома The Tortured Poets Department.

Адна з аўтарак даследавання Сара Шродэр патлумачыла, што з'яўляецца прыхільніцай Тэйлар Свіфт з дзяцінства, таму такое найменне стала для яе натуральным і шчырым спосабам ушанаваць спявачку. Акрамя таго, яна хацела прыцягнуць увагу да велізарнай разнастайнасці насякомых, многія з якіх навукоўцам яшчэ толькі трэба адкрыць.

Клапы сталі не першымі казюркамі, якім далі назвы ў гонар Тэйлар Свіфт. Раней так атрымалі назвы адзін з відаў мнаганожак — Nannaria swiftae, вядомы пад англійскай назвай Swift twisted-claw millipede, і павук Castianeira swiftay, выяўлены ў Коста-Рыцы.

Чытайце таксама:

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка

Аўстрыйца прысудзілі да 15 гадоў за падрыхтоўку нападу на канцэрт Тэйлар Свіфт у Вене

Аўстрыец прызнаўся, што рыхтаваў джыхадысцкі напад на канцэрт Тэйлар Свіфт у 2024 годзе

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Каментары да артыкула