Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні
Выданне «Моцныя навіны» заўважыла, што карыстальніца з Казахстана па імені Яўгенія напісала ў Threads такі пост: «У мяне прозвішча Гомель. Гэта таму мае веткі ляцяць у Беларусь? Я з Алматы ўвогуле. Адкуль вы мяне бачыце? Можа, яшчэ цёзак знайду».
Фота: Instagram / evgeshagomel
Алгарытмы сацсеткі зноў трапілі дакладна ў цэль — да Яўгеніі ў каментары прыйшлі здзіўленыя гомельцы.
Цяпер кажуць, што дзяўчына «проста абавязаная прыехаць у Беларусь і сфатаграфавацца каля стэлы на ўездзе ў Гомель», а хтосьці нават прапанаваў бясплатнае пражыванне і прагулкі па горадзе.
Цёзак з Гомеля алмацінка ў каментарах пакуль не знайшла — хоць адзін чалавек адзначыў, што сугучнае прозвішча сустракаецца ў Германіі — Gommel. А хтосьці ведае хлопца па прозвішчы Лондан, і ён не брытанец.
Чытайце таксама:
Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча
Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч