БЕЛ Ł РУС

Румынія ўхваліла распрацоўку буйнога радовішча магнію, каб выцесніць Кітай з еўрапейскага рынку

12.09.2026 / 12:00

Nashaniva.com

З Кітая паступае 97 працэнтаў магнію.

Румынія ўхваліла распрацоўку радовішча, якое змяшчае больш за 50 млн тон магнійзмяшчальнай пароды. Праект павінен знізіць залежнасць Еўропы ад паставак з Кітая, адкуль цяпер паступае каля 97% магнію, які выкарыстоўваецца ў ЕС, піша Bild.

Здабытую сыравіну плануюць перапрацоўваць у румынскім горадзе Сэліштэ, дзе хочуць вырабляць гідраксід магнію і высокачысты аксід магнію. Пазней праект могуць пашырыць да вытворчасці металічнага магнію.

Выканаўца праекта Mineral Proiect Invest SA ацэньвае неабходныя інвестыцыі прыкладна на €400 млн. Для транспартавання сыравіны кампанія плануе выкарыстоўваць канатную дарогу і электрычныя самазвалы, каб знізіць выкіды, шум і колькасць пылу.

Праект адпавядае стратэгіі ЕС у сферы крытычнай сыравіны: да 2030 года Еўрапейскі саюз хоча здабываць унутры блока не менш за 10% гадавой патрэбы ў стратэгічных рэсурсах і перапрацоўваць не менш за 40%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула