БЕЛ Ł РУС

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА

12.09.2026 / 16:11

Nashaniva.com

Беларус выклаў у тыкток відэа, на якім бачна, як грузавік ЗІЛ з дровамі пераязджае проста праз раку. Ролік зняты 11 верасня ў раёне Альшан на Століншчыне.

Скрыншот з відэа

Аўтар відэа патлумачыў, што на востраве жывуць людзі, і ён вязе ім дровы. У каментарах некаторыя карыстальнікі выказалі меркаванне, што відэа магло быць створанае з дапамогай штучнага інтэлекту. Іншыя адзначалі, што ЗІЛ нібыта мог пераязджаць Прыпяць у гэтым месцы і раней, у 2015 годзе.

Мяркуючы па згаданых аўтарам геаграфічных арыенцірах — востраве і Альшанах, — гаворка можа ісці пра раён турыстычнага комплексу «Прыпяцкі стан». Ён знаходзіцца на востраве Курэнь у Альшанскім сельсавеце.

Чытайце таксама:

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае слухаць роў аленяў

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў

Паглядзіце, як абмялела Прыпяць у Мазыры

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу

Каментары да артыкула