Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка
Як стала вядома Tribuna.com, па падазрэнні ў забойстве 43‑гадовай зніклай цяжарнай мінчанкі Таццяны Марцішчанкі затрымалі 38‑гадовага хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка.
Аляксей Гаўрылёнак
Аляксей Гаўрылёнак — сын былога гульца зборнай Беларусі, брамніка Аляксандра Гаўрылёнка. Сайт федэрацыі хакея Беларусі ўжо выдаліў профіль Гаўрылёнка-малодшага са свайго рэсурсу.
Пра забойства жанчыны стала вядома 11 верасня. Яе шукалі з 8 верасня.
Паведамленне пра знікненне жанчыны паступіла ў міліцыю ад яе дачкі праз два дні пасля забойства. На працягу сутак падазраваны быў устаноўлены і затрыманы. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.
Аляксей Гаўрылёнак выступаў у юнацкіх зборных Беларусі, а таксама згуляў на маладзёжным чэмпіянаце свету ва ўзросце да 20 гадоў (сезон-2006/2007). З 2008 года па 2015‑ы выступаў за «Брэст», дзе завяршыў кар'еру гульца.
Яго бацька, галкіпер Аляксандр Гаўрылёнак, за зборную Беларусі выступаў з 1992‑га па 1999 год. Правёў 17 матчаў, прапусціў 39 шайбаў.
Чытайце таксама:
«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі
«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе
Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці