БЕЛ Ł РУС

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

12.09.2026 / 21:19

Nashaniva.com

У Петрыкаве 49‑гадовы мужчына памёр пасля таго, як падчас сямейнага застолля падавіўся кавалкам шашлыка. Сваякі спрабавалі яму дапамагчы, але выратаваць мужчыну не ўдалося, паведамляе «Гомельская праўда».

Фота: magnific.com

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што прычынай смерці стала механічная асфіксія — дыхальныя шляхі былі перакрытыя іншародным целам. У гартані загінулага знайшлі даволі вялікі кавалак сырога мяса.

Акрамя таго, даследаванне паказала, што ў крыві мужчыны ўтрымлівалася 2,9 праміле этылавага спірту. Паводле экспертаў, у жывога чалавека такі паказчык можа адпавядаць сярэдняй ступені вострай алкагольнай інтаксікацыі.

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у свеце больш за 160 тысяч чалавек паміраюць, падавіўшыся ежай або іншымі прадметамі. У Беларусі такія выпадкі таксама адбываюцца штогод і вымяраюцца дзесяткамі. Большасць загінулых у момант трагедыі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

Шашлык у Брэсце абышоўся ў 14,5 тысячы рублёў

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падавіўся сардэлькай і памёр

Начальнік аддзела ФСБ па барацьбе з тэрарызмам памёр, падавіўшыся кавалкам мяса. Прынамсі, такая афіцыйная версія

Каментары да артыкула