Здарэнні

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Гэта здарылася на трасе ў Расіі. 59‑гадовы Рыгор Бягун кажа, што цукерка «пайшла не ў тое горла», ён стаў задыхацца і спрабаваў адкашляцца. 

Рыгор Бягун. Фота: Ok.ru

Рыгор Бягун са Смалявічаў працаваў дальнабойшчыкам у кампаніі «Юмакс», ён выконваў рэйс па маршруце паміж Мінскам і Новарасійскам — гэта порт на чарнаморскім узбярэжжы ў Краснадарскім краі. Увечары 17 мая 2025 года беларус ехаў па Арлоўскай вобласці на сваім цягачы DAF FT XF 105.460.

Падчас дарогі Бягун узяў ледзянец, які ляжаў на пярэдняй панэлі каля руля, і паклаў сабе ў рот.

«Пасля чаго адчуў, што падавіўся цукеркай, ад чаго пацямнела ў вачах. Не хапала паветра, стаў задыхацца і спрабаваць адкашляцца. Праз тое, што адбылося, на долю секунды страціў кантроль над рухам аўтамабіля», — заявіў ён следчаму.

Ён выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з «Лада Ларгус». Кіроўца легкавіка загінуў на месцы. Ягоная жонка, якая ехала пасажыркай, памерла па дарозе ў бальніцу.

Моманту сутыкнення кіроўца не памятае — ён апрытомнеў ужо тады, калі фура стаяла ў кювеце на процілеглым баку дарогі.

4 сакавіка 2026 года Бегуна прызналі вінаватым паводле ч. 5 арт. 264 КК Расіі (парушэнне ПДР, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць дзвюх асоб) і прызначылі яму 3 гады і 6 месяцаў калоніі-пасялення.

Беларус цалкам прызнаў віну.

Чацвёра сваякоў загінулых падалі грамадзянскія пазовы пра кампенсацыю маральнай шкоды — агулам на $174 тысяч. Але ў суд яны так і не з'явіліся і дадатковых доказаў не падалі, таму суд прызнаў за імі права на кампенсацыю, але вызначаць яе памер будуць у рамках грамадзянскага суда.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць