БЕЛ Ł РУС

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна

13.09.2026 / 08:49

Nashaniva.com

Песню прысвяцілі трактару «Беларус».

Дзмітрый Багдановіч спявае на «Дажынках». Скрыншот відэа: krai_smaliavitski / Instagram

На канцэрце ў гонар «Дажынак» у Смалявічах спяваў першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Багдановіч.

Ён выканаў пераробленую песню «Малінавая Лада» — галоўным прадметам захаплення замест «Лады» стаў трактар «Беларус». «Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом», — спяваў чыноўнік.

48‑гадовы Дзмітрый Багдановіч займае цяперашнюю пасаду з 2025 года. Ён курыруе пытанні аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя. Да Смалявіцкага райвыканкама працаваў у Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па жывёлагадоўлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула