БЕЛ Ł РУС

Чаму чаплі стаяць на адной назе?

13.09.2026 / 09:43

Nashaniva.com

У такой позе птушка можа нават спаць.

Шэрая чапля. Фота: poshyk.info

Чаму чаплі стаяць на адной назе? Прычын такіх паводзін некалькі.

Па-першае, так чапля змяншае страту цяпла. Падціснуўшы адну нагу пад апярэнне, яна скарачае плошчу цела, праз якую сыходзіць энергія. Па-другое, ёй так проста зручна. Спецыяльны прыродны механізм у суставах фіксуе паднятую канечнасць без мышачных намаганняў. Многія балотныя птушкі перыядычна мяняюць апорную нагу падчас адпачынку, расказвае «Смартпрэс».

Урэшце, чапля можа спаць як на адной назе, так і на дзвюх. Усё залежыць ад тэмпературы, надвор'я і ўласнага стану. 

Падчас сну птушка ўцягвае шыю, хавае доўгую дзюбу ў пёры на грудзях або пад крыло і захоўвае ўстойлівае становішча дзякуючы асаблівай будове сухажылляў і суставаў.

Мускулам не прыходзіцца пастаянна працаваць, каб утрымліваць цела. Таму чапля можа праводзіць у такім становішчы шмат гадзін запар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула