БЕЛ Ł РУС

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася

13.09.2026 / 12:47

Nashaniva.com

«Жанчына, са слязамі на вачах, доўга выбірала мне свой найлепшы кавун».

Анджэй Пачобут у Гродне. Фота: яго фэйсбук

Былы палітзняволены Анджэй Пачобут 8 верасня вярнуўся ў Беларусь. Ён збіраецца правесці там тыдзень. Пачобут наведаў Гродна, Мінск, дзе прайшоўся да Валадаркі.

У фэйсбуку былы палітвязень падзяліўся кранальнай гісторыяй, якая здарылася з ім падчас паездак па краіне. Ён купіў кавун, які вырасцілі на поўдні Беларусі, — хоць ён і не такі салодкі, як узбекскі, за ім цэлая гісторыя.

«Аказалася, што і прадавачка, і ўладальнік бізнэсу — муж і жонка. Абодва адседзелі за 2020 год. Артыкул 342: «актыўны ўдзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак». Адбылі адпаведна «хатнюю хімію» і «хімію» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Цяпер яны вядуць уласны невялікі бізнэс і, падобна да большасці беларусаў, чакаюць на лепшыя часы.

Размова была поўная хвалявання, і жанчына, са слязамі на вачах, доўга выбірала мне свой найлепшы кавун.

Трымаю кулакі за такіх людзей. Няхай Пан Бог апякуецца імі!»

Чытайце таксама:

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ

Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку

Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута

Каментары да артыкула