БЕЛ Ł РУС

Сабаленка адстае ў сусветным рэйтынгу на дзве тысячы балаў

14.09.2026 / 07:22

Nashaniva.com

Вікторыя Азаранка пакінула рэйтынг-ліст.

Арына Сабаленка, фота Robert Prange / Getty Images

Пасля сканчэння US Open абнавіўся сусветны рэйтынг тэнісістак, Пераможца турніру прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна мае 9901 бал.

Арына Сабаленка, што прайграла Рыбакінай фінал і страціла 2000 рэйтынгавых балаў, налічаных за перамогу на турніры летась, мае 7875 балаў. Адставанне ад Алены складае 2026 балаў.

Сабаленка была першай ракеткай свету бесперапынна 99 тыдняў, з 19 верасня 2024 года. Але сёлета страціла перавагу. Апошнія турніры, якія яны выйграла, былі ў сакавіку, гэта быў «сонечны дубль»: перамогі на турнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі.

У Джэсікі Пегулы 7265 балаў, Како Гаўф — 7244, Міры Андрэевай — 5743.

Вікторыя Азаранка пакінула рэйтынг-ліст.

Рэч у тым, што ў сусветны рэйтынг уключаюцца тэнісісты, якія гуляюць цягам года, а Вікторыя апошні матч згуляла 29 жніўня 2025 года. Азаранка была першай ракеткай свету ў 2012 і 2013 гадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула