БЕЛ Ł РУС

«МЛ Віцебск» развітаўся з трэцім трэнерам за сезон

14.09.2026 / 12:31

Nashaniva.com

У адстаўку падаў расійскі спецыяліст Філіп Сакалінскі.

«Сёння прыйшла пара паціснуць моцную, мужную руку Філіпа Аляксандравіча Сакалінскага, які прыняў рашэнне пакінуць пасаду галоўнага трэнера «Макслайна». Мы паважаем ваша рашэнне, Саныч, і дзякуем за працу на карысць клуба. У той жа час не сумуем, бо Філіп Сакалінскі застаецца ў структуры клуба і працягне працаваць у жоўта-зялёных колерах», — паведамляе прэс-служба клуба.

Гэта адстаўка ўжо трэцяга трэнера за сезон-2026 у чэмпіёна краіны па футболе.

Пачынаў сезон клуб з Міхаілам Марціновічам, якога звольнілі ў канцы красавіка. Потым клуб узначаліў расійскі спецыяліст Магамед Адзіеў, якога звольнілі ў канцы чэрвеня перад пачаткам еўракубкаў.

У сёлетнім чэмпіянаце «МЛ» ідзе на другім месцы, саступаючы чатыры балы лідару «Іслачы», але маючы матч у запасе. У апошніх пяці гульнях клуб толькі раз перамог, а чатыры паядынкі згуляўшы ўнічыю, прычым учора з «Дняпром», што ідзе на перадапошнім месцы.

У еўракубках вылецеў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула