З Беларусі пойдзе яшчэ адзін аўтобус у варшаўскі аэрапорт
Перавозчык Intercars з 17 верасня дадае ў расклад новы маршрут Мінск — Варшава, канчатковым пунктам якога будзе аэрапорт імя Шапэна.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Аўтобус будзе перасякаць беларуска-польскую мяжу праз пункт пропуску «Бераставіца» — «Баброўнікі». Па дарозе ён будзе заязджаць у Слонім, Зэльву, Ваўкавыск і Беласток.
З Мінска аўтобус будзе адпраўляцца ў 20:20, а з варшаўскага аэрапорта — у 21:10.
Раней, у ліпені, прамы аўтобусны рэйс да аэрапорта імя Шапэна запусцілі з Гродна.
Чытайце таксама:
Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь
«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы
Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне