БЕЛ Ł РУС

Вызначылі дату чарговага пасяджэння УНС

14.09.2026 / 17:12

Nashaniva.com

Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца ў Мінску 17—18 снежня 2026 года. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

З 2024 года Усебеларускі народны сход праводзіць пасяджэнні штогод пасля таго, як яму надалі канстытуцыйны статус.

Улады Беларусі называюць УНС «найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця краіны і грамадства, а таксама павінен забяспечваць захаванне канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду». У рэальнасці ж гэта орган з цьмянымі паўнамоцтвамі, у вызначэнні дэлегатаў на які народ не ўдзельнічае нават фармальна. Ніякіх важных рашэнняў падчас пасяджэнняў не прымаецца, а ў прамежках паміж імі пра УНС увогуле амаль не згадваюць.

Чытайце таксама:

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Каментары да артыкула