БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

14.09.2026 / 22:35

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 14 верасня каля 6‑й гадзіны раніцы. 38‑гадовы кіроўца BMW 730 ехаў па трасе М-10. У нейкі момант на дарогу нечакана выбег лось.

Скрыншот з відэа

Аўтамабіль на вялікай хуткасці сутыкнуўся з жывёлай, пасля чаго яго знесла ў кювет.

Там машына ўрэзалася ў бетонную трубу і атрымала вельмі сур’ёзныя пашкоджанні — фактычна ператварылася ў кучу металу. Наступствы аварыі зафіксавалі на відэа.

Нягледзячы на сілу ўдару, кіроўцу і 36‑гадоваму пасажыру вельмі пашанцавала: абодва засталіся жывыя. Мужчыны атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА

Міліцыя папярэдзіла пра дзікіх жывёл, што выходзяць на трасы

У Расонскім раёне лось стаў прычынай жорсткага ДТЗ — у аўтамабілі знаходзіліся дзеці 7 месяцаў і 3 гадоў

Каментары да артыкула