БЕЛ Ł РУС

Пуцін перанёс клуб «Валдай» з Сочы ў Падмаскоўе праз пагрозу ўкраінскіх атак

15.09.2026 / 08:58

Nashaniva.com

У Сочы Пуцін не бываў з кастрычніка мінулага года.

Anastasia Barashkova Pool Photo via AP

Удзельнікі штогадовага пасяджэння клуба «Валдай» даведаліся пра змену месца правядзення канферэнцыі ў жніўні, паведамляюць крыніцы Financial Times. Першапачаткова яны атрымалі запрашэнні ў Сочы — яшчэ ў 2025 годзе пасяджэнне клуба традыцыйна праходзіла там.

Паводле слоў двух суразмоўцаў FT, рашэнне аб пераносе было прынятае па настойванні прэзідэнцкай службы бяспекі. Выданне адзначае, што Пуцін не быў у Сочы з мінулага кастрычніка (якраз тады, калі праходзіла папярэдняе пасяджэнне «Валдая»), а за апошнія два гады прыязджаў туды толькі двойчы на год. Пры гэтым у 2021 годзе ён наведаў Сочы 24 разы.

Перанос месца правядзення штогадовай сустрэчы дыскусійнага клуба «Валдай» у апошні момант стаў «чарговым сведчаннем росту пагрозы», якую ўяўляюць далёкія ўдары Украіны.

На сайце мерапрыемства пазначана, што XXIII штогадовае пасяджэнне Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай» пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў Маскоўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула