БЕЛ Ł РУС

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта

15.09.2026 / 11:48

Nashaniva.com

У складзе амерыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск, знаходзіцца Крыстафер Панíка.

Панíка сядзіць злева ад Коўла

Паводле інфармацыі Reform.news, гэты чыноўнік у перамовах з беларускім рэжымам замяніў Крыса Сміта, які летам пакінуў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе.

Паніка трапіў на фота прэс-службы ўрада. Ён ідзе побач з кіраўніком КДБ Іванам Церцелем.

Крыстафер Панíка — кар’ерны амерыканскі дыпламат. Яго цяперашняя пасада Дзярждэпартаментам публічна не ўказваецца. Пра яго бэкграўнд кажа тое, што раней Паніка займаў пасаду намесніка дырэктара Упраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро разведкі і даследаванняў (INR) Дзярждэпартамента.

Ён працаваў у Мінску яшчэ ў місіі АБСЕ, а затым вярнуўся туды ўжо як амерыканскі дыпламат і ў 2010—2012 гадах быў палітыка-эканамічным супрацоўнікам і кіраўніком адпаведнага кірунку пасольства ЗША.

Паніка мае рэпутацыю выдатнага эксперта па Беларусі і рэгіёне.

Цікава, што ў 2000 годзе яго нават выпадкова затрымалі на вуліцы сталіцы і пратрымалі некалькі гадзін разам з затрыманымі на Дзень Волі дэманстрантамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула