БЕЛ Ł РУС

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

15.09.2026 / 14:39

Баляслаў Ліманоўскі

Ірына Бадзілоўская са Светлагорска жыла на Паўночным Кіпры і часта падарожнічала па ўсходняй Азіі.

Ірына Бадзілоўская. Фота тут і далей з яе інстаграма

У Непале пасля катастрафічнай паводкі ў раёне ракі Бхатэкошы знікла без вестак 24‑гадовая грамадзянка Беларусі Ірына Бадзілоўская (Iryna Badzilouskaya). Яе імя значыцца ў афіцыйных спісах зніклых турыстаў, апублікаваных Дэпартаментам турызму Непала.

Паводка, выкліканая разбурэннем ледавіка і прарывам вады з боку Тыбета, накрыла рэгіён Расува напрыканцы жніўня і прывяла да гібелі тысяч чалавек. Сярод замежных грамадзян, сувязь з якімі дагэтуль адсутнічае, лічацца двое беларусаў. Згодна са звесткамі непальскіх чыноўнікаў, дзяўчына выправілася па маршруце самастойна, не карыстаючыся паслугамі агенцтва.

Ірына Бадзілоўская нарадзілася 2 кастрычніка 2001 года. Яна са Светлагорска. Па інфармацыі Belpol, вучылася ў мясцовай школе №11, а ў 2019‑м паступіла на факультэт журналістыкі БДУ.

Апошнія тры гады Ірына жыла на Паўночным Кіпры са сваёй коткай Бэці і пастаянна вандравала. У сацсетках дзяўчыны зафіксаваныя паездкі па Паўднёва-Усходняй Азіі — ад Балі і Бангкока да Куала-Лумпура.

У красавіку 2025 года Бадзілоўская была ў Непале.

«Гэта была мая самая кароткая вандроўка, але я паспела пабываць у большасці вядомых месцаў у Катманду. Непал для мяне — гэта цэнтр усіх правадоў свету. Іх мільярд на адным м2! Малпачкі на кожным куце, мільён малітоўных сцягоў Тыбета і розныя храмавыя комплексы (і ўсё гэта ў перамешку з правадамі)», — пісала дзяўчына.

У чэрвені 2026 года Бадзілоўская вырашыла пакінуць Кіпр і вярнуцца ў Беларусь, аднак неўзабаве выправілася ў новае падарожжа ў Непал — дзе і трапіла ў зону стыхійнага бедства.

Чытайце таксама:

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Каментары да артыкула