БЕЛ Ł РУС

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі

15.09.2026 / 15:28

Nashaniva.com

Таксама праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек, паведаміла «Вясна».

19 сакавіка ў выніку памілавання на волю выйшлі 250 палітвязняў. З таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі, якія ўтрымліваюцца за кратамі паводле палітычных матываў.

Акрамя таго, за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек — на момант прызнання яны ўжо выйшлі на волю.

Такім чынам, пасля вызвалення 250 палітвязняў 19 сакавіка праваабаронцы зафіксавалі і прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек.

Сёння Лукашэнка на сустрэчы з Джонам Коўлам заявіў, што гэтага нібыта фэйк, што ў Беларусі саджаюць у два разы болей палітвязняў, чым выпускаюць.

«Нашы ўцекачы раскручваюць тэму на Захадзе і вас, адчуваю, паводле маіх звестак, пераканалі ў тым, што мы кагосьці тут адпускаем, але, працягваючы рэпрэсіі, на гэтае месца ўдвая больш затрымліваем людзей. Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула