Грамадства1919

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем

Ён чарговы раз заявіў, што нібыта ніякіх палітвязняў у Беларусі няма, піша БелТА.

«Джон, і яшчэ адна заўвага. Вельмі шмат размоў было перад нашай з вамі тут сустрэчай наконт вызвалення, як вы іх называеце, палітвязняў. Хаця я яшчэ раз заклікаю вас да таго, каб мы не ўводзілі сябе ў зман. Ніякіх палітвязняў у Беларусі няма, бо няма такога артыкула ў нашым заканадаўстве. Але пра гэта вельмі шмат гавораць: пра вызваленне людзей, якія (вы як юрыст, адвакат гэта выдатна разумееце) паводле закона знаходзяцца пад следствам або ў папраўча-працоўных калоніях», — сказаў Лукашэнка.

«Я падводжу вас да галоўнай тэмы. Нашы ўцекачы раскручваюць тэму на Захадзе і вас, адчуваю, паводле маіх звестак, пераканалі ў тым, што мы кагосьці тут адпускаем, але, працягваючы рэпрэсіі, на гэтае месца ўдвая больш затрымліваем людзей. Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда», — сказаў Лукашэнка.

Паводле падлікаў «Вясны», зараз у зняволенні знаходзіцца 912 палітвязняў, акурат сёння праваабаронцы прызналі такімі 11 чалавек.

Апошняе масавае вызваленне палітвязняў адбылося ў сакавіку 2026 года. Тады выйшлі на свабоду 250 чалавек. За наступныя паўгода статус палітвязня атрымалі яшчэ 224 чалавекі.

Каментары19

  • Сьвіслацкі жабец
    15.09.2026
    >але, працягваючы рэпрэсіі, на гэтае месца ўдвая больш затрымліваем людзей. Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда

    Гэта няпраўда, Джон. Я, как прэзіздент, атветственна заяўляю, што мы затрымліваем на гэтае месца ўтрая больш людзей.
    І, дарэчы, яшчэ столькі ж саджаем на хімію.
  • политзек
    15.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    15.09.2026
    "«Я падводжу вас да галоўнай тэмы. Нашы ўцекачы раскручваюць тэму на Захадзе і вас, адчуваю, паводле маіх звестак, пераканалі ў тым, што мы кагосьці тут адпускаем, але, працягваючы рэпрэсіі, на гэтае месца ўдвая больш затрымліваем людзей. Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда»"©
    Я яму веру, астаецца паняць, менавіта ў чым тут няпраўда? Там суадносіны адзін на адзін, ці адзін на тры?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць