БЕЛ Ł РУС

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга

15.09.2026 / 21:18

Дзяніс Рудніцкі

Жыццё Эліны Міхайлавай трагічна абарвалася ля вёскі Кальнік у Докшыцкім раёне, калі сустрэчная машына ўрэзалася ў «Кія», у якой ехала расіянка. 

Эліна Міхайлава. Фота з яе інстаграма

Трагедыя здарылася ў апошні дзень лета. Эліна ехала з парай сяброў — Ганнай і Дзянісам (тыя планавалі пабрацца шлюбам праз месяц) на легкавіку «Kia». За рулём быў яе каханы — 22‑гадовы Руслан Андрэеў. Дзяўчына сядзела побач з кіроўцам.

У афіцыйных зводках ДТЗ апісана сціпла: каля 14:30 на 113‑м кіламетры трасы «Мінск-Віцебск» 51‑гадовы кіроўца Ford Galaxy выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з тым самым Kia.

Фота: ДАІ Віцебскай вобласці

У выніку лабавога сутыкнення Эліна аказалася заблакаваная ў аўтамабілі разам з кіроўцам. Даставалі іх ратавальнікі.

Фота: ДАІ Віцебскай вобласці

Усіх пацярпелых у ДТЗ адправілі ў бальніцы. У Руслана шматлікія траўмы і пераломы, пашкоджаная галава. Ганна была ў цяжкім стане — вялікая страта крыві, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма галавы, зламаныя рэбры, мноства пераломаў таза і ног, дзяўчыне выдалілі селязёнку. Больш за ўсіх пашанцавала Дзянісу, які ў выніку змог самастойна вярнуцца ў Расію.

Эліна ж загінула на месцы — яе ўжо пахавалі ў Санкт-Пецярбургу.

Яшчэ ў школьныя гады дзяўчына актыўна займалася мадэлінгам. У яе анкеце пазначана, што Эліна скончыла мастацкую школу, займалася ў тэатральным калектыве, вучылася сучасным танцам. Ужо ў школьныя гады Эліна Міхайлава працавала як прафесійная мадэль — удзельнічала ў паказах расійскіх і еўрапейскіх брэндаў, здымалася ў рэкламе.

Яна ўдзельнічала ў паказах сеткавых еўрапейскіх і расійскіх брэндаў. У 2017 годзе дзяўчына дэфілявала па подыуме на Дзіцячым тыдні моды ў Крыме CrimeanFashion Kids Week. 

Пасля школы Міхайлава паступіла ў Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Яшчэ 28 жніўня Эліна публікавала ў інстаграме шчаслівыя фотаздымкі з Мінска

Чытайце таксама:

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Паехаў на адпачынак з жонкай і дочкамі, але дадому не вярнуўся. У аварыі ў Грузіі загінуў 38‑гадовы мінчук Сяргей

Каментары да артыкула