БЕЛ Ł РУС

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы

15.09.2026 / 16:04

Nashaniva.com

У Беларусі часова прыпынілі рэгістрацыю новых заяўнікаў у спіс чакання на падачу дакументаў на італьянскую візу праз візавы цэнтр VFS. Пра гэта 15 верасня 2026 года паведаміў VFS Belarus у каардынацыі з Пасольствам Італіі ў Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Рэгістрацыя новых заяўнікаў у спіс чакання закрытая да далейшага паведамлення. Калі яе адновяць, пакуль невядома. Афіцыйна прыпыненне звязана з чаканнем далейшых указанняў ад італьянскага пасольства.

Тыя, хто паспеў зарэгістравацца да прыпынення, могуць не хвалявацца: іх рэгістрацыя застаецца сапраўднай, а месца ў чарзе захоўваецца. Новы запыт падаваць не трэба, бо гэта не паўплывае на пазіцыю ў чарзе і не паскорыць атрыманне даты для падачы дакументаў.

Зарэгістраваным заяўнікам раяць рэгулярна правяраць электронную пошту, якую яны пазначылі падчас рэгістрацыі. Менавіта туды будуць дасылаць інфармацыю пра даступныя даты і час падачы. Таксама варта правяраць папку са спамам, бо паведамленні ад VFS могуць трапляць туды.

Пра аднаўленне рэгістрацыі новых заяўнікаў візавы цэнтр паведаміць дадаткова на сваім сайце.

Чытайце таксама:

Падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў пасольстве Італіі ў Мінску

Беларусы змогуць падаваць дакументы на шведскія візы праз пасольства Венгрыі ў Мінску

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны

Беларусам на месяц падоўжаць бязвіз у Чарнагорыю, але ёсць адна ўмова

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Каментары да артыкула