Грамадства33

Беларусы змогуць падаваць дакументы на шведскія візы праз пасольства Венгрыі ў Мінску

Швецыя і Венгрыя дамовіліся аб супрацоўніцтве ў візавых пытаннях. Дзякуючы гэтаму грамадзяне Беларусі цяпер могуць падаваць заявы на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы ў Швецыю праз пасольства Венгрыі ў Мінску.

Сталіца Швецыі Стакгольм. Фота: «Наша Ніва»

Гаворка ідзе пра візы катэгорыі C, якія дазваляюць знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне да 90 дзён на працягу любога 180‑дзённага перыяду.

Атрымаць шведскую візу катэгорыі D у Мінску па-ранейшаму нельга — такія заявы прымае пасольства Швецыі ў Маскве. Там жа працягнуць праводзіць сумоўі, збіраць біяметрычныя даныя і ажыццяўляць пашпартны кантроль. Гэтыя працэдуры даступныя па панядзелках і аўторках.

Каментары3

  • Gorliwy Litwin
    31.08.2026
    Цікава, што гістарычна блізкія стасункі Швецыі і Венгрыі ўзыходзяць да часоў Патопу сярэдзіны XVII ст., калі Трансільванія і Швецыя былі хаўруснікамі ў вайне супраць Рэчы Паспалітай . Акурат шведска трансільванскае войска пры падтрымцы ўкраінскіх казакаў у 1657 г. захапіла Берасце. Амаль 400 гадоў прайшло, а традыцыйныя сувязі Венгрыі і Швецыі, як бачым, захаваліся.
  • Шарлик Холмсов
    31.08.2026
    цяпер могуць падаваць заявы на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы ў Швецыю праз пасольства Венгрыі ў Мінску.

    люди павличенак, балаб,карпенковых и их семьи теперь спокойно смогут отдыхать не только на Балатоне, но и "шарить" по Швеции... Друзья.
  • Лявон
    31.08.2026
    Гэтай навiне ужо 2 месяцы!

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»2

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»2

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць