БЕЛ Ł РУС

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі

15.09.2026 / 19:26

Nashaniva.com

Выканаўчы камітэт УЕФА дазволіў юнацкім камандам беларускіх футбольных клубаў удзельнічаць у расійскім першынстве. Пачынаючы з наступнага сезона, беларускія юнакі змогуць выступаць у адных турнірах са сваімі расійскімі аднагодкамі, піша football.by.

Фота: football.by

У расійскай Юнацкай футбольнай лізе ўдзельнічаюць каманды ва ўзроставых катэгорыях U-15, U-16 і U-17. Беларускія клубы змогуць выставіць свае юнацкія склады для ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах.

Чытайце таксама:

«МЛ Віцебск» развітаўся з трэцім трэнерам за сезон

Упершыню ў беларускім футболе будзе прыменены VAR

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

18‑гадовы футбаліст мінскага «Дынама» паедзе гуляць у Харватыю

Каментары да артыкула